Акцыя «Чытаем па- беларуску»


19 мая 2022 года ў адзіны дзень беларускага маўлення ў школьнай бібліятэцы прайшла акцыя «Чытаем па- беларуску». Выстава-партрэт “Прарок нялёгкай народнай будучыні”  прымеркавана да 120 гадоў з дня нараджэння Язэпа Пушчы.

 

 

Гульнявы занятак  “У свеце раслін” правяла  Емельяненка Н.І., настаўнік 1 “В” класа. Першакласнікі папоўнілі слоўнікавы запас новымі выразамі, паняццямі, даведаліся пра цікавыя расліны .Павучыліся   выказвацца на беларускай мове, работаць у групах і парах, выконваючы цікавыя заданні па тэме. ( фота 3-6)

 

 

Урок на тэму “Беларуская нацыянальная кухня” правяла Дзмітрыева С.І.,настаўнік працоўнага навучання.Вучаніцы 6 “А” класа пазнаёміліся з гісторыяй беларускай нацыянальнай кухні,асноўнымі стравамі беларусаў,паўтарылі правілы бяспекі , самі прыгатавалі варэнікі і салату, пасмакавалі і засталіся задаволеныя сваёй работай.