Акцыя «Чытаем па- беларуску»


2 чэрвеня 2022 года. Адзіны дзень беларускага маўлення. Акцыя «Чытаем па- беларуску» прайшла ў школьнай бібліятэцы. Выстава-прысвячэнне “Нябесная апякунка Беларусі”  прымеркавана да дня памяці Еўфрасінні Полацкай, які адзначаецца штогод 5 мая. Наведвальнікі бібліятэкі мелі магчымасць пазнаёміцца з матэрыяламі выставы, расказаць, што ведаюць пра славутую суайчынніцу, паслухаць новае пра яе дзейнасць.

 

 

 Гульнёва-забаўляльная праграма «Краіна дзяцінства на планеце Зямля» праведзена бібліятэкарамі для вучняў 4-5 класаў. Школьнікі падарожнічалі па незвычайнай краіне – краіне Дзяцінства. Яны разгадвалі загадкі,узгадвалі вядомыя ім казкі на прыпынку “Казкі нашага дзяцінства”,пазнавалі казачных герояў па тэксту тэлеграм,гаварылі пра правы дзіцяці, спявалі па некалькі радкоў з названых песень.

 

 

А напрыканцы навучальнага года школьнікі разам з настаўнікамі і бацькамі вывучалі родны край. Суботні  дзень 28 мая быў насычаны  ўражаннямі, школьнікі  дакрануліся да  багатай гісторыі  роднай краіны. Так для вучняў  5, 6, 10 класаў  класнымі  кіраўнікамі  Акуленка Т.У.,  Дзяжнёвай А.У., Руткоўскай В.А., Чэрнік А.В.  у  рамках Года  гістарычнай памяці была арганізавана экскурсійная паездка па маршруце  “Магілёў – Мір – Несвіж – Магілёў”.  Дзеці, настаўнікі і бацькі  ўбачылі  самыя каштоўныя  архітэктурныя  помнікі, рэстаўрацыя каторых завершана ў 2011 годзе. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй Мірскага замка, зайшлі ў царкву-ўсыпальніцу князёў Святаполк-Мірскіх, наведалі  палацава-паркавы комплекс Нясвіжскага замка, Фарны касцёл.

 

 

 А вучні 8-ых класаў наведалі старажытны    горад Полацк – калыску  беларускай  дзяржаўнасці і праваслаўя. У  апошнія  выхадныя мая Полацк якраз адзначаў  свой 1160-гадовы юбілей. Праграма тура была вельмі  насычанай. Вучні на чале з класнымі кіраўнікамі пазнаёміліся з  самым старажытным  з перабудаваных  у стылі  Віленскага барока  храмам  святой Сафіі, паслухалі  гучанне аднаго  з самых велічных   арганаў Еўропы, наведалі  музей кнігадрукавання, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. Усе дарослыя і дзеці пакланіліся  машчам заступніцы беларускай зямлі – Еўфрасінні  Полацкай у Свята-Еўфрасіньеўскім манастыры.