Акцыя «Чытаем па-беларуску»


9 чэрвеня ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў школьнай бібліятэцы прайшла акцыя «Чытаем па-беларуску». Кніжная выстава “Сейбіт на ніве нацыянальнай культуры”  прысвечана 155- гадоваму юбілею  з дня нараджэння знакамітага беларуса Мітрафана Доўнар-Запольскага. Гэта вядомы гісторык, эканаміст, этнограф, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай гістарыяграфіі.Наведвальнікам было цікава даведацца пра знакамітага земляка, пазнаёміцца з матэрыяламі выставы.

 

 

Гульня-падарожжа «Вандроўка па чароўнай краіне казак» праведзена для вучняў 5 класаў.Дзеці падарожнічалі па краіне казак, спыняліся на прыпынках “Мая любімая казка”, “Знаўца казак”,”Адгадай-ка!”, ”Хто гэты персанаж?”, ”Казка- розуму падказка” і іншых. Школьнікі весела ўзгадвалі вядомае, з цікавасцю даведваліся пра новае.