7 ліпеня 2022 года.Адзіны дзень беларускага маўлення. Акцыя «Чытаем па- беларуску» традыцыйна адбылася ў школьнай бібліятэцы. Выстава-партрэт “Беларускай песні ўладар” прысвечана 140-гадоваму юбілею з дня нараджэння Янкі Купалы. Наведвальнікі бібліятэкі пазнаёміліся з матэрыяламі выставы, паслухалі паведамленне пра юбіляра-класіка, адказалі на пытанні віктарыны. У гэты час завітала Алена Курэк ( Любчанка), кіраўнік тэатральнай студыі “Натхненне”, паэтэса, якая піша вершы для дзяцей, друкуецца ў дзіцячых часопісах. Дзецям цікава было паслухаць, як яна падзялілася ўражаннямі ад наведвання Ляўкоў, любімага месца адпачынку і працы Янкі Купалы.2 ліпеня там адбыўся рэспубліканскі фестываль дзіцячай кнігі, на якім сабраліся майстры літаратурнага слова, члены саюза пісьменнікаў з розных куткоў Беларусі. З Магілёва Алена разам з Жаннай Міус мелі гонар прысутнічаць на творчай вечарыне, прысвечанай багатай творчасці Янкі Купалы. Алена не проста прысутнічала, але і прачытала свае творы, прадставіла ўвазе прысутных аўтарскую песню.Яна сказала, што яе ўразіла прыгажосць мясціны, прыемныя ўспаміны пакінулі прыветлівыя людзі,цікавыя музейныя экспанаты.
З гісторыяй свята Купалле можна было пазнаёміцца таксама ў бібліятэцы ў час гутаркі “А на Івана сонца рана ўстала”. Дзеці паслухалі бібліятэкара, узгадалі легенду пра папараць-кветку, даведаліся пра традыцыі гэтага свята.Зноў дапамагла Алена, дапаўняла сваімі звесткамі і ўражаннямі.
Было цікава і пазнавальна, атрымалася нават такая невялікая творчая сустрэча з мясцовым майстрам слова.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |