18 жніўня ў школьнай бібліятэцы адбылася акцыя “Чытаем па-беларуску”. Усе жадаючыя маглі пазнаёміцца з матэрыяламі выстаў “Кнігі-юбіляры 2022 года” і “Вытокі славянскага кнігадрукавання”.А таксама прыняць удзел у конкурсе знаўцаў роднай мовы «Мы жывём у Беларусі», які правяла Кавалёва Г.У., бібліятэкар.Школьнікі, падзеленыя на 2 каманды, спаборнічалі ў ведах па беларускай мове, літаратуры, гісторыі і культуры. Яны адказалі на пытанні віктарыны,узгадалі беларускія песні, пабывалі ў каралеўстве крывых люстэркаў, дзе трэба было разгадаць імёны беларускіх пісьменнікаў і назваць іх творы.
Акцыя “Чытаем па- беларуску”!

Categories: