ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" “Гістарычная памяць – дарога ў будучыню” i акцыя “Чытаем па-беларуску” прайшлi 1 верасня!

“Гістарычная памяць – дарога ў будучыню” i акцыя “Чытаем па-беларуску” прайшлi 1 верасня!


Гістарычная памяць – дарога ў будучыню

 
“Няма высакародней місіі, чым захаванне гістарычнай памяці ў імя светлай будучыні”
А. Г. Лукашэнка

   1 верасня 2022 года. Самы першы дзень новага навучальнага года. Хвалюючы момант у жыцці кожнага вучня.Радасны, вясёлы і ўрачысты дзень.У гэтым годзе так супала, што гэта чацвер, калі праводзіцца адзіны дзень беларускага маўлення. Адзіны ўрок “Гістарычная памяць – дарога ў будучыню” прайшоў у кожным класе. Класныя кіраўнікі і вучні ўзгадалі значныя вехі ў гісторыі роднай краіны, яе гісторыі,славутых людзей беларускай зямлі, патрыётаў сваёй краіны, свайго народа.

  

  А ў школьнай бібліятэцы па традыцыі – акцыя “Чытаем па-беларуску”. Кніжная выстава “Вытокі славянскага кнігадрукавання” прымеркавана да дня беларускага пісьменства, які ў гэтым годзе адзначаецца ў Добрушы. Школьнікі знаёміліся з матэрыяламі выставы, гарталі старонкі выданняў, прысвечаных гістарычным асобам Беларусі.