3 верасня ў школьнай бібліятэцы прайшла гульня-конкурс “Да святыняў – з кнігай…”, якая была прысвечана Дню беларускага пісьменства. Ад старажытнасці да сучаснасці падарожнічалі вучні, агучваючы імёны славутых людзей Бацькаўшчыны- Фр.Скарына і С.Полацкі, Еф.Полацкая і В.Цяпінскі, Я.Колас і Я.Купала. Дзеці даведаліся аб гісторыі свята, кнігадрукавання і беларускіх асветніках.

А Алена Курэк (Любчанка),супрацоўніца нашай школы,якая піша для дзяцей і з’яўляецца кандыдатам у члены Саюза пісьменнікаў Магілёўшчыны, прымала ўдзел у святкаванні Дня пісьменнасці ў Добрушы.Яна пазнаёміла гасцей свята са сваёй творчасцю, а потым на літаратурнай пляцоўцы разам з супругам Паўлам, салістам Магілёўскай абласной філармоніі, выканала песню і разам прэзентавалі яго дзіцячы часопіс коміксаў “Любчык”.


