ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" Адзіны дзень беларускага маўлення!

Адзіны дзень беларускага маўлення!


Адзіны дзень беларускага маўлення

15 верасня 2022 года. Акцыя “Чытаем па –беларуску” па традыцыі прайшла ў школьнай бібліятэцы. Выстава-партрэт “Пра нашу Радзіму праўдзівыя словы”  прысвечана 110- годдзю   з дня нараджэння Максіма  Танка,а кніжная выстава “Маё сэрца песнямі гаворыць” –  115 –годдзю  з дня нараджэння Сяргея  Дзяргая.Наведвальнікі бібліятэкі знаёміліся з матэрыяламі выстаў, гарталі старонкі кніг з творамі юбіляраў, узгадвалі, што ведаюць пра іх, з якімі творамі знаёмы. І калі пра Максіма Танка яны ўжо ведаюць,нямала яго твораў вывучалі ці проста чыталі, то Сяргей Дзяргай і яго творы для многіх адкрыццё, бо творчасць гэтага паэта  не вывучаецца ў школьнай праграме.Таму дзецям было цікава паслухаць кароткія звесткі пра юбіляра, прачытаць яго вершы.

 

Гульню-падарожжа “Святы маёй краіны” правяла Малахава  Юлія Сяргееўна,настаўнік 2”А” класа.Другакласнікі  спачатку ўважліва паслухалі ўступнае слова настаўніка, потым паглядзелі прэзентацыю “Святы маёй краіны”, у час прагляду адказвалі на пытанні настаўніка.Так яны ўзгадалі, што ведаюць пра Каляды, Масленіцу, Дабравешчанне,Вялікдзень і Радаўніцу, даведаліся пра іх больш,пазнаёміліся з новымі для сябе святамі.Затым рабяты ў камандах выконвалі заданні, адказвалі на пытанні, запрацоўвалі балы. Перамагла тая каманда, якая атрымала больш балаў.Усе вельмі стараліся не падвесці сяброў,таму балы былі амаль аднолькавыя.Малайцы!