Адзіны дзень беларускага маўлення
22 верасня 2022 года. Акцыя “Чытаем па –беларуску” прайшла ў школьнай бібліятэцы ў рамках адзінага дня беларускага маўлення . Кніжная выстава “Іх попел грукае ў нашы сэрцы” прымеркавана да 100 –годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Калесніка. Школьнікі знаёміліся з матэрыяламі выставы, слухалі невялікае паведамленне бібліятэкара пра пісьменніка і яго творчасць.
Гутарку-прэзентацыю”Беларускія народныя святы”правяла Грабарава А.М., настаўнік 2 “Б” класа. Мэтай мерапрыемства было паглыбленне ведаў пра беларускія традыцыі, святы, далучэнне дзяцей да вытокаў беларускай народнай культуры, выхаванне павагі да гістарычнага мінулага і сучаснасці сваёй краіны. Дзеці паглядзелі прэзентацыю па тэме ,наведалі беларускі куток у 205 кабінеце, развучылі беларускія гульні.