ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" “Чытаем па –беларуску” і конкурсная праграма “Залацінкі роднага слова”

“Чытаем па –беларуску” і конкурсная праграма “Залацінкі роднага слова”


29  верасня традыцыйна ў рамках адзінага дня беларускага маўлення прайшла акцыя “Чытаем па –беларуску”. Выстава-партрэт “Доўгае жыццё на карысць Айчыне” прысвечана 130 -гадоваму юбілею  з дня нараджэння беларускай паэткі Зоські Верас.Школьнікі знаёміліся з матэрыяламі выставы, гарталі старонкі часопіса “Вясёлка”,дзе змешчаны матэрыялы пра пісьменніцу, слухалі  звесткі пра яе.

 Конкурсная праграма “Залацінкі роднага слова” адбылася пад кіраўніцтвам Емельяненка Н.І., настаўніка 2 “В” класа.Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах “Размінка”, “Словы-змейкі”,”Аматары беларускага фальклору”, ”Таямнічыя словы”,”Літара заблудзілася”, разгадвалі крыжаванку.Усе яны  вельмі стараліся, узгадвалі вядомае, праяўлялі кемлівасць, паказвалі свой артыстызм.

   

“Не, я не супраць розных моў, але мне роднай смак заўсёды мілы”. Н. Гальпяровіч. Такімі цудоўнымі словамі пачалі гульню “Скарбы мовы” вучни 5 “В”класа на чале з класным кіраўніком Сёмінай І.М.. Клас падзяліўся на каманды. Дзеці стараліся правільна выканаць прапанаваныя заданні. У канцы гульні кожны атрымаў новыя веды, далучыўся да незлічоных скарбаў роднай мовы.