Слова роднае, жывое, гаваркое 13 кастрычніка 2022 года. Адзіны дзень беларускага маўлення. Акцыя “Чытаем па–беларуску” па традыцыі прайшла ў школьнай бібліятэцы.
Выстава-партрэт “Арыстакрат паэтычнага слова” прымеркавана да 65 гадоў з дня нараджэння Леаніда Дранько-Майсюка, сучаснага беларускага паэта. З творчасцю юбіляра знаёмяцца толькі ў старэйшых класах, таму бібліятэкары зрабілі невялікае паведамленне пра паэта, затым школьнікі пазнаёміліся з матэрыяламі выставы.
Пазакласнае мерапрыемства “Жывёльны свет Беларусі” правяла Сідарава І.С., настаўнік 2 “Д” класа. Дзеці знаёміліся з жывёламі Беларусі, разгадвалі загадкі і рэбусы пра жывёл, састаўлялі загадкі самастойна, слухалі паведамленні падрыхтаваных вучняў, глядзелі прэзентацыю па тэме, слухалі казку і малявалі ілюстрацыі да яе.
Гульню-конкурс “Слова роднае, жывое, гаваркое”арганізавала Алданава І.Г.,настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Вучні 5 “Б” класа ўдзельнічалі ў падарожжы па краіне Мовазнавіі.Каманды на чале з выбранымі капітанамі ўдзельнічалі ў конкурсах скорагаворак, “Хто хутчэй складзе словы”, прымалі ўдзел у гульні”Крокі” і гульні-спаборніцтве “Т-тэлеграмы”, “Літару задай – і загадку разгадай”, разгадвалі рэбусы і складалі сінквейны.Было цікава і пазнавальна!