ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" Каб любіць родны край, трэба яго добра ведаць

Каб любіць родны край, трэба яго добра ведаць


З гэтай мэтай настаўнікі нашай школы і вучні рэгулярна падарожнічаюць па роднай краіне.Так настаўнікі школы 1 кастрычніка наведалі тэрыторыю беларускай мовы, этнаграфічны комплекс Сула.Усё вельмі спадабалася, зацікавіла.Спадабаліся і самаадданыя людзі, якія працуюць там.Яны так многа ведаюць, так цікава расказваюць пра гісторыю свайго краю!Прыехаўшы дадому, настаўнікі падзяліліся сваімі ўражаннямі з калегамі і вучнямі. І ўжо 28 кастрычніка вялікая група вучняў 8-10 класаў на чале з класнымі кіраўнікамі пабывала ў Рубяжэвічах і  Суле.Праплылі на дракары , пазнаёміліся з музеямі і рамёствамі.Уражанняў мора ад самай першай сустрэчы ля брамы да апошняга музея, катання на концы.

   

А 2 лістапада група настаўнікаў пабывала на пешаходнай экскурсіі па вячэрнім Магілёве.Тры гадзіны з завальненнем слухалі аповед экскурсавода Людмілы пра гісторыю роднага горада.Пачалася экскурсія ад Ратушы і закончылася ля кінатэатра “Радзіма”.Здаецца, усе столькі ведаем пра родны горад,але адкрылі для сябе шмат новага.Пабачылі стары касцёл на тэрыторыі Белтэлекома( пашанцала, што былі адчынены дзверы ў двор),пра які пачулі ўпершыню,убачылі сінагогу( пра якую таксама не ведалі), заглянулі ў касцёл, прайшліся па пешаходнай.Тры гадзіны проста праляцелі!