“ Няма ў чалавека нічога прыгажэй і даражэй за радзіму.Чалавек без радзімы – бедны чалавек”( Якуб Колас)
3 лістапада 2022 года. Акцыя “Чытаем па–беларуску” прайшла ў рамках адзінага дня беларускага маўлення. Выстава-партрэт “Любімы, народны, векавечны” аформлена да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа. Класік беларускай літаратуры нарадзіўся 3 лістапада.Яго творы ведаюць і любяць і дарослыя, і дзеці.І наведвальнікі нашай бібліятэкі з задавальненнем пазнаёміліся з матэрыяламі выставы, паслухалі пра вядомага мастака.А потым прынялі ўдзел у літаратурным турніры “Знаўцы творчасці Якуба Коласа”
Кніжная выстава “Святло далёкіх зорак” прымеркавана да 135 гадоў з дня нараджэння Цішкі Гартнага.Школьнікі не многа ведаюць пра пісьменніка,а малодшыя і зусім нічога, таму з цікавасцю паслухалі звесткі пра яго,прачыталі вершы.
Літаратурна-музычная кампазіцыя “Прымі паклон ад нас, пясняр!” адбылася пад кіраўніцтвам Паповай К.М., настаўніка беларускай мовы і літаратуры.Вучні 9 “Б” класа дэкламавалі вершы і ўрыўкі з паэм юбіляра,расказвалі пра яго жыццёвы і творчы шлях,глядзелі кадры з кінафільмаў пра тагачаснае жыццё,слухалі песні на словы Якуба Коласа.
А ў школьным лагеры развучвалі беларускія гульні,весела, актыўна, з цікавасцю…
А яшчэ прайшоў конкурс малюнкаў “Мая Радзіма – гэта я”, у час якога дзеці малявалі і расфарбоўвалі малюнкі пра родны край.