ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" 10 лістапада ў рамках адзінага дня беларускага маўлення  адбылася акцыя “Чытаем па–беларуску”

10 лістапада ў рамках адзінага дня беларускага маўлення  адбылася акцыя “Чытаем па–беларуску”


10 лістапада ў рамках адзінага дня беларускага маўлення  адбылася акцыя “Чытаем па–беларуску”. Выстава-партрэт “Адзіным вершам назаўжды застацца” прысвечана  210 –гадоваму юбілею  з дня нараджэння Паўлюка Багрыма.У літаратуры кожнага народа ёсць мастакі слова, у спадчыну ад якіх нам засталося не так і шмат. У беларусаў  – Паўлюк Багрым.Гэта паэт, у  якога быў цяжкі  лёс: гаротнае жыццё, рэкрутчына, арышт.У творчай спадчыне яго было тры вучнёўскія сшыткі , якія бясследна зніклі пры арышце юнага паэта.Захаваўся толькі   адзін яркі верш “Зайграй, зайграй , хлопча малы..”, які ён напісаў у 15 год.Твор прысвечаны Крошынскаму паўстанню 1828 года.Герой верша- падлетак-пастушок з цяжкой доляй,у жыцці якога няма ніякага прасвету.Школьнікі пазнаёміліся з матэрыяламі выставы, паслухалі паведамленне бібліятэкара пра юбіляра.

 

Пазакласнае мерапрыемства “Восеньскія святы” правяла  Разентава А.Л., настаўнік рускай мовы і літаратуры.Вучні 7 “А” класа ўзгадалі вядомыя ім народныя святы восені, зімы, вясны і лета, пазнаёміліся з новымі для іх , больш падрабязна пагаварылі пра восеньскія святы,пагулялі ў гульню “Каравай”,разгадалі крыжаванку па  тэме.Гучала народная музыка,песні на словы беларускіх паэтаў.