17 лістапада клуб “Спадчына”!


Словы запаветныя – і ветлівыя, і светлыя

17 лістапада ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў школьнай бібліятэцы прайшла акцыя “ Чытаем па –беларуску”. Кніжная выстава “Словы запаветныя – і ветлівыя, і светлыя”  аформлена да 85 гадоў з дня нараджэння Валянціна Лукшы.Школьнікі знаёміліся з матэрыяламі выставы, гарталі старонкі зборнікаў, слухалі невялікае паведамленне пра юбіляра і расказвалі пра яго творы, якія ім асабліва даспадобы.

 Гульню “Моўны турнір”правяла  Дудзянкова С.Я., настаўнік 3”Д” класа. Асаблівую цікавасць у дзяцей выклікала разгадванне рэбусаў па- беларуску.   А конкурс “Моўны дождж” абудзіў  сапраўдны дух спаборніцтва, бо кожны стараўся скласці як мага больш  беларускіх слоў з літар, якія “праліліся з хмары”.  Потым з дапамогай слоў,  да якіх патрэбна было падабраць рыфмы, паспрабавалі хоць на хвілінку стаць паэтамі і ўбачылі, што гэта  далёка не  проста. А ўзнаўленне прыказак дапамагло вучням не проста ўспомніць алфавіт, але і адзначыць, якое месца займае кожная літара ў ім. Час праляцеў непрыкметна.