8 снежня ў чарговы дзень беларускага маўлення ў школьнай бібліятэцы прайшла акцыя “Чытаем па –беларуску”. Падарожжа па кніжных старонках “Кніга адкрывае свет” правялі Кавалёва Г.У.і Пуцыла А.П..Наведвальнікі бібліятэкі пазнаёміліся з матэрыяламі адпаведнай выставы, дзе размясціліся старыя і новыя цікавыя кнігі знакамітых беларускіх аўтараў.Дзеці ўзгадалі творы сваіх любімых аўтараў,пагаварылі пра цікавыя казкі і вершы, адказалі на пытанні па вядомых усім ім творах.Таксама выбралі для прачытання навінкі –творы сучасных беларускіх пісьменнікаў.
Брэйн –рынг “Размаўляем па-беларуску” прайшоў пад кіраўніцтвам Дзяжнёвай А.У., настаўніка матэматыкі.Вучні 7 “А” класа ў камандах “Хлопчыкі “ і “Дзяўчынкі” паказалі свае веды на розных этапах: “Прыгадваем”,”Перакладаем”,”Народная мудрасць”,” Хто правільна збярэ прыказкі” і іншых.Школьнікі стараліся максімальна праявіць сябе, каб не падвесці каманду.Было цікава, пазнавальна і нават весела.