Дзень беларускага маўлення
Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў. (Ф.Скарына)
22 снежня.Акцыя “Чытаем па–беларуску “ па традыцыі прайшла ў бібліятэцы ў рамках адзінага дня беларускага маўлення.Кніжная выстава “Насустрач жыццю, насустрач будучыні” прысвечана 100- годдзю з дня нараджэння Алены Васілевіч, знакамітай беларускай пісьменніцы.Яе творы для дзяцей цікавыя, душэўныя. На іх выгадавалася не адно пакаленне беларусаў.Пра Алену Васілевіч крытыкі пісалі так: “ За свой пісьменніцкі шлях яна расказала пра чалавека. Пра жанчыну.Пра дзяцей.Пра жыццёвыя дачыненні і калізіі. Пра ўзаемаадносіны людзей.Тонка разумеючы іх псіхалогію. Умеючы паглядзець на свет з добрым гумарам і разуменнем, з мяккаю ўсмешлівай іроніяй. З вельмі адчувальным лірызмам.”
Інтэлектуальную гульню”Мы ўсё гэта ведаем” для вучняў 6-х класаў правяла Руткоўская В.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Школьнікі замацоўвалі і паглыблялі веды па мове і літаратуры, пашыралі свой кругагляд. У ходзе мерапрыемства яны пераканаліся, што родная мова – духоўны здабытак народа. Прапанаваныя заданні дапоўнілі і пашырылі слоўнікавы запас вучняў. “Добра ведаць чужое, але найперш трэба знаць сваё”, – да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі гульні.
Турнiр “Знаўцы беларускай мовы” адбыўся ў 4 “Б” класе пад кіраўніцтвам Гурковай Л.У..Пачаўся турнір выразным чытаннем верша“Беларусь” Міхася Пазнякова. Затым дзеці прынялі ўдзел у конкурсах “Адгадай загадкі”, “Кот у мяшку”,”Перакладчыкі”, “Назаві адным словам”, “Складзі прыказку”, “Школьны дыктант”, “Метаграмы” і іншых. У перапынках паміж конкурсамі на пытанні адказвалі балельшчыкі каманд, яны таксама ўдзельнічалі ў фізкультпаўзах і хвілінцы-весялінцы.У конкурсе “Дамашняе заданне” вучні чыталі на памяць вершы пра Беларусь.Улічваліся выразнасць, артыстызм, дакладнае веданне зместу.Напрыканцы каманды атрымалі граматы і салодкія прызы.