29 снежня – клуб “Спадчына”


29 снежня ў рамках адзінага дня беларускага маўлення  Клешчанка А.У., настаўнік 4 “В” класа,  правяла  мерапрыемства  “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, у  ходзе  якога  вучні працягвалі знаёміцца з таямніцамі беларускай зямлі, з яе славутай гісторыяй,  а таксама ўзгадвалі традыцыі  беларускага народа.Дзеці чыталі вершы пра родную старонку, з асобных слоў складалі прыказкі і прымаўкі пра Радзіму, па групах працавалі  з фізічнай картай Рэспублікі Беларусь. Асабліва  ім  спадабалася падарожжа  па станцыях “Сучаснае”, “Мінулае”, Краіна”. Дзеці прымалі  ўдзел  у гульні “Перакладчыкі”  (па малюнках  давалі назвы прадметам) на станцыі ” Экалагічная”. У канцы  занятку  прыйшлі да высновы, што самая любімая і  родная старонка – гэта Рэспубліка Беларусь, а  яны ганарацца тым, што  з’яўляюцца яе грамадзянамі.

Выстава “Навагоднія карункі”  прымеркавана да святаў  Новага  года і Раства Хрыстова.На ёй размясціліся работы вучняў пачатковых класаў і  ўдзельнікаў экалагічнага гуртка( кіраўнік  Галачкіна Т.А.) на навагоднюю тэматыку.