12 студзеня 2023 года. Акцыя “Чытаем па–беларуску “ па традыцыі прайшла ў школьнай бібліятэцы.Выстава -партрэт“Яе прамяністы шлях”прымеркавана да 130 гадоў з дня нараджэння Канстанцыі Буйло.Кніжная выстава “Захавай маю мову, чарговы наш век…” прысвечана 75-годдзю з дня нараджэння Навума Гальпяровіча, сучаснага беларускага мастака слова. Кніжная выстава «Запаведнымі сцяжынкамі беларускай прыроды” аформлена да дня заказнікаў і запаведнікаў, які адзначаўся 11 студзеня.Школьнікі на працягу тыдня маглі пазнаёміцца з матэрыяламі выстаў, пагартаць старонкі часопісаў і зборнікаў з творамі юбіляраў, кнігі пра нацыянальныя заказнікі.Яны слухалі невялікія паведамленні пра юбіляраў, чыталі іх вершы, адказвалі на пытанні.
Гульню- падарожжа “ Экалогiя прыроды – экалогiя душы” правяла Галушко Н.А.,настаўнік 4 “Г” класа.Прырода – вялікі дом, які належыць не толькі чалавеку. Усё жывое хоча жыць! Сёння прырода ў небяспецы. Павялічваецца колькасць раслін і жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу, мялеюць рэкі, гінуць лясы.Як стаць сябрам прыроды? Як абараніць птушку, дрэва, кветку? Адказаць на гэтыя пытанні паспрабавалі дзве каманды чацвёртакласнікаў( “Чамучкі” і “Падарожнікі”) падчас экалагічнага падарожжа. Яны пабывалі ў “Бюро прагнозаў”, завіталі ў госці да сваіх зялёных сяброў, сустрэліся са шматлікімі звярамі, рыбамі, птушкамі,прынялі удзел у бліц-турніры, зазірнулі ў “Куфэрак для цікаўных”, адпачылі на “Вясёлым прыпынку”.Дзеці актыўна прявілі свае веды і ў той жа час даведаліся шмат новага і цікавага.