ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" 26 студзеня – клуб “Спадчына”

26 студзеня – клуб “Спадчына”


26 студзеня. Акцыя “Чытаем па –беларуску “ – традыцыйная ў адзіны дзень беларускага маўлення.Гутарка ля выставы “Востраў казак і прыгод” прайшла ў школьнай бібліятэцы.Вучні пазнаёміліся з матэрыяламі выставы, узгадалі вядомыя ім народныя казкі і аўтарскія, пагарталі зборнікі казак, паслухалі паведамленне пра  гэты жанр, адказалі на пытанні віктарыны па тэме. 

Гульню-конкурс “Беларуская казка- розуму падказка” правяла Поварава  Л.І, настаўнік  4 “А” класа.Дзеці падчас гульні-конкурса папоўнілі свае веды пра беларускую народную і аўтарскую казку.Яны разгадалі крыжаванку, адгадалі загадкі, узгадалі гісторыю стварэння кнігі, прарэкламавалі прачытаныя кнігі( дамашняе заданне),адказалі на пытанні віктарыны па тэме, прачыталі выразна па ролях казку “Варона і Рак”.Такія разнастайныя  творчыя заданні развіваюць крытычнае мысленне, выхоўваюць павагу і цікавасць да культурнай спадчыны беларускага народа.

Турнір краязнаўцаў “Старажытныя гарады Беларусі”арганізавала Цімаховіч І.У., настаўнік 4 “Е” класа. Дзеці спаборнічалі паміж сабой у ведах па тэме. Мерапрыемства садзейнічала выхаванню цікавасці да нашага гістарычнага мінулага, павагу да нашых  продкаў.  Разгадваючы крыжаванкі, філворды, адказваючы на пытанні бліц-турніра, вучні ўзнавілі свае веды пра беларускія буйныя гарады, успомнілі паданні, звязаныя  з назвамі беларускіх гарадоў.