2 лютага 2023 года. Акцыя “Чытаем па –беларуску “ прайшла ў рамках
адзінага дня беларускага маўлення. Кніжная выстава “Да людзей прыйсці
дабрадзеяй” аформлена да 85 гадоў з дня нараджэння Нэлі Тулупавай.
Дзіцячая пісьменніца стварыла цікавыя творы, якія вучаць, і
выхоўваюць.Школьнікі пазнаёміліся з матэрыяламі выставы, прачыталі
творы юбіляршы.Выстава-партрэт “Наш вялікі продак”прысвечана 185 –
годдзю з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага.Малодшыя школьнікі яшчэ
нічога не ведаюць пра знакамітага продка, таму з цікавасцю паслухалі пра
яго кароткае, але яркае жыццё.Вучні старэйшых класаў не толькі
пазнаёміліся з матэрыяламі выставы, але і адказалі на пытанні віктарыны.


Інфармацыйную гадзіну з элементамі віктарыны “ Мая чароўная
Беларусь” правяла Войтава С.А., настаўнік фізікі, сярод вучняў 10 “Б”
класа.Школьнікі паслухалі песню “Мой родны кут” , вершы пра Беларусь,
паглядзелі прэзентацыю “Мая Беларусь”, а затым адказалі на пытанні
віктарыны пра сваю краіну, яе гісторыю, геаграфію, прыроду і фальклор.


Гульня-падарожжа “Па сцяжынках Бацькаўшчыны” адбылася ў 2”А”
класе пад кіраўніцтвам Малахавай Юліі Сяргееўны, настаўніка
пачатковай школы.Дзеці не толькі ўспомнілі знакамітыя мясціны Беларусі,
помнікі, але і адкрылі для сябе многа новага і цікавага, змаглі падзяліцца
ўражаннямі аб тым, дзе яны былі і што асабліва запомнілася.Яны гаварылі
пра гістарычныя мясціны нашай Радзімы, адказвалі на пытанні віктарыны,
глядзелі прэзентацыю.




