9 лютага 2023 года.Адзіны дзень беларускага маўлення.Акцыя “Чытаем
па –беларуску “ па традыцыі прайшла ў школьнай бібліятэцы.Кніжная
выстава “Першы беларускі класік” аформлена да 215 год з дня
нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, знакамітага беларускага
пісьменніка. Выстава–партрэт “Водгалас зведанага і перажытага”
прымеркавана да 80–годдзя з дня нараджэння Міхася Тычыны.Школьнікі
пазнаёміліся з матэрыяламі выстаў, паслухалі паведамленне бібліятэкара пра
юбіляраў, пагарталі старонкі зборнікаў.


Падарожжа “Па Беларусі з Дзедам Барадзедам” адбылося пад
кіраўніцтвам Грабаравай А.М., настаўніка 2 “Б” класа. Вучні здзейснілі
віртуальнае падарожжа па роднай Беларусі. Дзеці ўспомнілі звычаі,
традыцыі беларускага народа, пагаварылі пра культуру Беларусі,памятныя
мясціны,гістарычнае мінулае. Шмат ведаюць школьнікі пра прыроду
роднага краю, але яшчэ больш невядомага пра яе знайшлі ў прэзентацыі.
Потым адгадвалі загадкі, ляпілі і малявалі, расказвалі вершы аб прыродзе
нашай Радзімы.




