ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" 23 лютага 2023 года ў рамках папулярызацыі роднай мовы вучні 5 “В” класа на чале з класным кіраўніком Сёмінай І.М. пабывалі на цікавай сустрэчы з пісьменніцай Жаннай Міус.Сустрэча праходзіла ў гарадской бібліятэцы імя У.І.Леніна

23 лютага 2023 года ў рамках папулярызацыі роднай мовы вучні 5 “В” класа на чале з класным кіраўніком Сёмінай І.М. пабывалі на цікавай сустрэчы з пісьменніцай Жаннай Міус.Сустрэча праходзіла ў гарадской бібліятэцы імя У.І.Леніна


23 лютага 2023 года ў рамках папулярызацыі роднай мовы вучні 5 “В” класа на чале з класным кіраўніком Сёмінай І.М. пабывалі на цікавай сустрэчы з пісьменніцай Жаннай Міус.Сустрэча праходзіла ў гарадской бібліятэцы імя У.І.Леніна. Дзеці з задавальненнем слухалі вершы, легенды і паданні з розных куткоў Беларусі. Аўтар надала ім вершаваную форму, дакладна захаваўшы арыгінальны сюжэт кожнага твора. Школьнікам цікава было паслухаць вершы і аповед пісьменніцы пра сваю творчасць.

   
Пазакласнае мерапрыемства “Муры старажытных замкаў” правяла Сяднёва Н.А.,настаўнік геаграфіі, сярод вучняў 7 “Г” класа.Школьнікі паўтарылі паняцці “замак”, “экспанат”, паглядзелі прэзентацыю, узгадалі імёны гістарычных асоб, якім належалі замкі з прэзентацыі,час іх збудавання, пагаварылі пра тое, у якім стане яны зараз.


Гульню- падарожжа “Беларуская мова – сродак зносін” правяла Клешчанка А.У., настаўнік 4 “В” класа.Вучні падарожнічалі па станцыях “Чыстагаворкі і скарагаворкі” , “Загадкі”, “Прыказкі і прымаўкі”,гулялі ў гульні “Прыдумай загадку”, “Маша”, заадно ўспаміналі вядомае пра мову , фальклор і даведваліся многа новага.Клас пабываў у працэсе мерапрыемства і ў бібліятэцы, дзе школьнікі пазнаёміліся з матэрыяламі выстаў , аформленых да Дня роднай мовы, і выбралі кнігі беларускіх аўтараў.