2 сакавіка 2023 года ў рамках адзінага дня беларускага маўлення прайшла традыцыйная акцыя “Чытаем па – беларуску“.Выстава –партрэт «Майстар апавядання» аформлена да 115 гадоў з дня нараджэння Ядвігі Бяганскай, якая пакінула ў спадчыну шмат цікавых твораў.Кніжная выстава“Вялікія майстры беларускага слова” прымеркавана да Сусветнага дня пісьменніка, які адзначаецца штогод 3 сакавіка.Школьнікі пазнаёміліся з матэрыяламі выстаў, паслухалі невялікія паведамленні пра Ядвігу Бяганскую і яе творчасць, пра свята пісьменніка.
Паэтычную гадзіну “Матулін куток”правяла Хількевіч А.А., настаўнік 3”А” класа “. Да занятка вучні рыхтавалі невялічкія апавяданні пра матуль, рабілі малюнкі. У час занятка вучні працавалі з прыказкамі і прымаўкамі, складалі іх, тлумачылі сэнс. Таксама дзеці чыталі выразна творы беларускіх паэтаў пра маці,якія падрыхтавалі загадзя. Вершы пакінулі прыемныя ўражанні.Вучні нават пляскалі ў далоні сябрам за выдатнае чытанне. Многія з прапанаваных вершаў астатнія вучні выявілі жаданне вывучыць для сваіх матуль на свята.
Гульня –конкурс ”У краіне крывых люстэркаў” прайшла пад кіраўніцтвам Сідаравай І.С., настаўніка 2 “Д” класа.Дзеці чыталі вершы, разгадвалі загадкі, крыжаванкі, рашалі рэбусы, шарады. Мерапрыемства было накіравана на ўзбагачэнне слоўнікавага запасу , вывучэнне новых слоў, выхаванне пачуцця любові да роднай мовы.
Пазакласнае мерапрыемства “Беларускія народныя святы” правяла Емельяненка Н.І., настаўнік 2 “В” класа.Вучні пазнаёміліся з прэзентацыяй па тэме,узгадалі вядомыя ім народныя святы, даведаліся пра незнаёмыя, паглядзелі,як праходзіць свята “Юр’еўскі карагод” у вёсцы Пагост.Такім чынам узбагацілі сябе новымі ведамі пра культуру свайго народа