16 сакавіка 2023 года. Адзіны дзень беларускага маўлення. Акцыя “Чытаем па – беларуску“ традыцыйна прайшла ў школьнай бібліятэцы. Выстава-партрэт “Міннай дарогай памяці” прымеркавана да 105-ай гадавіны з дня нараджэння Паўлюка Пранузы. Кніжная выстава “Паэзіі чароўныя радкі” аформлена да сусветнага дня паэзіі, які адзначаецца штогод 21 сакавіка. Школьнікі знаёміліся з матэрыяламі выстаў, слухалі аповед пра пісьменніка-юбіляра, гарталі старонкі зборнікаў знакамітых паэтаў, выбіралі сабе кнігі, выразна чыталі на памяць вершы,якія ім падабаюцца.
Гульню- падарожжа “Чароўны куфэрак” правяла Андрушкова Ж.А., настаўнік 3 “Б” класа .Вучні падарожнічалі па краіне вуснай народнай творчасці, расказваючы легенды і паданні, жарты, анекдоты і гумарэскі, прагаворваючы скорагаворкі,забаўлянкі,адгадваючы загадкі.Таксама ўзгадвалі вядомыя ім прыказкі і прымаўкі,вітанкі і зычэнні і знаёміліся з новымі.Дзеці ўзгадвалі вядомыя ім народныя гульні, гулялі ў гульню “Каты і мышы”, а потым чыталі па ролях беларускую казку “Лёгкі хлеб”.Было весела, цікава, пазнавальна!
Інфармацыйную гадзіну “Асноўны закон Беларусі.Выбары- мой грамадзянскі абавязак” правяла Храбтовіч А.Р.,настаўнік гісторыі, у 9 “Г” класе.Занятак прысвечаны знаёмству з выбарчым правам і выбарчымі сістэмамі, з працэдурай дэмакратычных выбараў.Актуальнасць гэтай тэмы даказвае само жыццё.Многія грамадзяне не ўмеюць ці не хочуць карыстацца сваім правам абіраць і быць абранымі.Чаму так адбываецца? Ці трэба ісці на выбары? Што на саміх выбарах і пасля іх залежыць ад выбаршчыкаў? На гэтыя пытанні дзевяцікласнікі і шукалі адказы пад умелым кіраўніцтвам свайго настаўніка і класнага кіраўніка.Потым прынялі ўдзел у віктарыне для будучых выбаршчыкаў і імправізацыі “На выбарчым участку”, калі ім прыйшлося прайсці на ўчастак для галасавання і атрымаць бюлетэнь, таемна прагаласаваць ” за” ці “супраць” пункта “Інфармацыйная гадзіна была цікавай і ўтрымлівала шмат карыснай і патрэбнай інфармацыі”.