ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" 13 красавіка  ў рамках адзінага дня беларускага маўлення акцыя “Чытаем па- беларуску” прайшла ў бібліятэцы

13 красавіка  ў рамках адзінага дня беларускага маўлення акцыя “Чытаем па- беларуску” прайшла ў бібліятэцы

13 красавіка  ў рамках адзінага дня беларускага маўлення акцыя “Чытаем па- беларуску” прайшла ў бібліятэцы. Выстава-рэквіем «Балючая праўда вайны»  прымеркавана  да міжнароднага  дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.12 красавіка па ўсёй Беларусі прайшлі мітынгі на месцах былых канцлагераў, у час якіх  ушаноўвалі памяць дарослых і дзяцей,што пакутвалі ў час вайны.Школьнікі пазнаёміліся з матэрыяламі выставы, прачыталі звесткі пра тыя страшныя месцы, пагарталі старонкі кніг пра Бухенвальд і Асвенцім.

Урок матэматыкі  па тэме ”Даўжыня акружнасці.Плошча круга “  правяла Ланская Н.Р. у 6 “В” класе. Вучні разгледзелі практычнае прымяненне формул, навучыліся аналізу інфармацыі, абагульненню і ацэньванню сваёй работы і работы аднакласнікаў.Рабілі ўсё па-беларуску, стараліся гаварыць правільна, а настаўніца папраўляла, дзе трэба было.Такім чынам школьнікі не толькі засвойвалі матэматычны матэрыял, але і ўзбагалі свой слоўнік.

 Пазакласнае мерапрыемства “Падарожжа  ў краiну майстроў”  правяла Дудзянкова С.Я., настаўнік  3 “Д “ класа. Вучні пазнаёміліся з рамёствамі, якімі займаліся беларусы ў ранейшыя часы, паглядзеўшы прэзентацыю па тэме. Гэтыя рамёствы выклікаюць цікавасць і ў сённяшні дзень.  Школьнікі  ўбачылі на свае вочы вырабы народнага мастацтва, пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення слуцкіх паясоў і паспрабавалі свае магчымасці ў вязанні кручком. Закончылася мерапрыемства знаёмствам з вершам Максіма Багдановіча “Слуцкія ткачыхі”:

Ад родных ніў, ад роднай хаты

У панскі двор дзеля красы

Яны, бяздольныя, узяты

Ткаць залатыя паясы…

А вучні 10 “Б” класа на факультатыве прынялі ўдзел у віктарыне “Абсталяванне хімічнай лабараторыі”.