20 красавіка 2023 года.Адзіны дзень беларускага маўлення.Акцыя “Чытаем па – беларуску“ па традыцыі прайшла ў школьнай бібліятэцы. Выстава-партрэт “Лёс чалавека і пісьменніка” прымеркавана да 120 гадоў з дня нараджэння Платона Галавача, які ўвайшоў у гісторыю літаратуры як празаік, публіцыст і грамадскі дзеяч.Яго кароткае жыццё – яркі прыклад служэння на карысць свайго народа.Школьнікі пазнаёміліся з матэрыяламі выставы, пагарталі старонкі яго кніг, паслухалі кароткія звесткі пра жыццё і творчасць.
Панамарова В.А.,настаўнік 1” А” класа, правяла пазакласнае мерапрыемства “Мы беларусы”.Першакласнікі вывучалі сваю краіну, падарожнічалі па ёй завочна,спыняліся на прыпынках “Сімвалы”,”Родная мова”, ”Спадчына”.Яны гулялі ў гульні “Згубіліся словы”, ”Перакладчыкі”, ”Цудоўны мяшэчак”, адгадвалі загадкі, гаварылі пра святы і традыцыі, успаміналі знакамітых людзей Беларусі.Час прайшоў хутка, дзеці даведаліся шмат новага, цікавага.
Сцесева В.М, настаўнік 1 “Б” класа,з мэтай знаёмства з класіфікацыяй казак, беларускімі народнымі казкамі, арганізавала “Падарожжа ў краіну казак”. Вучні з дапамогай прэзентацыі пазнаёміліся з рознымі відамі народных казак,пагаварылі пра іх адметнасці,пабывалі ў Краіне казак, дзе слухалі казкі і адказвалі на пытанні, пазнавалі казкі па ўрыўках.Яны паглядзелі мультфільм “Ліса, мядзведзь і мужык”, абмеркавалі яго, а потым праінсцэніравалді верш Васіля Віткі “Куды едзеш, хлапчына?”, пабегалі ў час гульні “Пагуляем у Ката”.
Шкурко Г.М., настаўнік рускай мовы, правяла віктарыну “Беларусь – мая Айчына” сярод вучняў свайго 8 “В” класа.Васьмікласнікі паказалі свае веды пра родны край , а таксама ў час гутаркі, прагляду прэзентацыі па тэме даведаліся нямала новага.