ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" 27 красавіка ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў бібліятэцы прайшла акцыя “Чытаем па- беларуску”.

27 красавіка ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў бібліятэцы прайшла акцыя “Чытаем па- беларуску”.


27 красавіка ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў бібліятэцы прайшла акцыя “Чытаем па- беларуску”. Гутарка ля выставы “Чарнобыль.. памяць. . боль.. надзея..” нагадала вучням пра падзеі красавіка 1986 года.Дзеці разгледзелі матэрыялы выставы, адказалі на пытанні па тэме гутаркі.

Турнір знаўцаў “Родная мова, цудоўная мова!” правяла Барабанава Н.В., настаўнік англійскай мовы, сярод вучняў свайго 7 “А” класа.Вучні , падзяліўшыся на 2 каманды, спаборнічалі ў “Конкурсе паэтаў”:чыталі вершы пра родную мову, з прапанаваных слоў складалі верш; у час конкурса “Знаўцы” дапаўнялі прыказкі, “Перакладчыкі” – перакладалі выказванні пра мову з рускай мовы на беларускую.Выконваючы заданне “Эрудыты – мовазнаўцы ”, школьнікі балелі за сваіх капітанаў, якія адказвалі на бліц-пытанні.А потым каманды стваралі і прэзентавалі калажы на тэму “Мова – скарб народа”.

Пазакласнае мерапрыемства “Беларуская скарбонка” арганізавала Навумава В.А., настаўнік 1”В” класа.Першакласнікі пазнаёміліся з сімваламі Беларусі, вядомымі людзьмі роднай зямлі і прадукцыяй прадпрыемстваў. Таксама ў час гульні “Перакладчык ” пераклалі цікавыя словы роднай мовы , потым разгадалі загадкі, развучылі прыказкі і прымаўкі.Малым было цікава і пазнавальна.