ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" Адзіны ўрок Памяці “Паклонімся вялікім тым гадам…”

Адзіны ўрок Памяці “Паклонімся вялікім тым гадам…”


Адзіны ўрок Памяці “Паклонімся вялікім тым гадам…”, прысвечаны 78 – годдзю з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне савецкага і беларускага народа, праводзіўся 5 мая на першым уроку ва ўсіх класах.Вучні глядзелі прэзентацыі па тэме, знаёміліся з помнікамі, прысвечанымі ваенным падзеям, узгадвалі вядомыя ім мемарыяльныя комплексы, слухалі пра новыя для іх. Дзяліліся ўспамінамі ад наведвання памятных мясцін, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.Напярэдадні вучні 7-8 класаў наведалі Бабруйск і Боркі, былі многія ў Хатыні, на Кургане Славы, у Чырвоным Беразе.Уражанні незабыўныя.Такія мясціны не могуць пакінуць раўнадушнымі. І трэба наведваць іх, помніць пра жахі вайны, каб цвёрда стаяць за мір!

А ў школьнай бібліятэцы адбыўся конкурс малюнкаў “Вайна праз сэрцы новых пакаленняў”. Малодшыя дзеці размалёўвалі малюнкі, прысвечаныя Дню Перамогі, а трошкі старэйшыя малявалі самі тое, што запала ў душу з аповядаў настаўнікаў, з паездак , збіралі выявы помнікаў з асобных элементаў.