ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" 11 мая 2023 года.Акцыя “Чытаем па- беларуску” традыцыйна прайшла ў школьнай бібліятэцы ў рамках адзінага дня беларускага маўлення.

11 мая 2023 года.Акцыя “Чытаем па- беларуску” традыцыйна прайшла ў школьнай бібліятэцы ў рамках адзінага дня беларускага маўлення.


Акцыя “Чытаем па- беларуску” традыцыйна прайшла ў школьнай бібліятэцы ў рамках адзінага дня беларускага маўлення. Кніжная выстава “Капітан нашага дзяцінства”аформлена да 140 гадоў з дня нараджэння Янкі Маўра, знакамітага беларускага пісьменніка. Па адукацыі ён настаўнік геаграфіі. Працуючы, шмат расказваў вучням пра розныя краіны, а потым стаў пісаць творы для дзяцей пра жыццё ў далёкіх краінах. Яго творы цікавыя, пазнавальныя, чытаюцца лёгка, на адным дыханні.Школьнікі пазнаёміліся з матэрыяламі выставы, паслухалі паведамленне пра юбіляра, расказалі, якія творы ўжо ведаюць, адказалі на пытанні .

Конкурс “Лепшы знаўца беларускіх народных казак” правяла Буціна Ж.М., настаўнік 1 “Д” класа.Першакласнікі паслухалі ўступнае слова настаўніка пра казкі, а потым прынялі ўдзел у віктарыне, якая пачалася з размінкі “З якой казкі гэтыя рэчы?”.Потым удзельнічалі ў конкурсах на лепшага знаўцу беларускіх казак, калі па пачатку адгадвалі твор, “Чый партрэт?”, ”Хто даслаў лісты?”, ”Героі казак”.Было цікава і весела!

Урок «Водныя і сінантропныя жывёлы” правяла Таруліс В.А., настаўнік біялогіі, у 7 ”А “ класе. Вучні вывучалі жывёльны свет вадаёмаў і іх узбярэжжаў,пазнаёміліся з сінантропнымі арганізмамі. Прагляд прэзентацыі ” Водныя жывёлы» дапамог хутчэй разабрацца ў матэрыяле, лепш засвоіць яго.

Гульня “Гаворым па-беларуску” прайшла пад кіраўніцтвам Спічаковай Т.В., настаўніка рускай мовы і літаратуры, у 5 “А” класе.Вучні чыталі вершы на роднай мове, разгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, інсцэніравалі сцэнку “Аўсянка”,шукалі ў словах іншыя словы, падбіралі да беларускіх слоў антонімы, гулялі ў гульню на ўважлівасць “І я разам”. І пасмяяліся, і ўзгадалі вядомае, і даведаліся шмат новага.