Дзмітрыева С.І., настаўнік працоўнага навучання , правяла пазакласнае мерапрыемства “Кухня Беларусі” сярод вучаніц 6 “А” і 6 “Б”класаў. Спачатку настаўніца расказала пра нацыянальную кухню ў сучасных рэстаранах і аграсядзібах, а потым дзяўчаты расказвалі пра старадаўнюю беларускую кухню, пра стравы і прадукты, з якіх яны гатаваліся. Затым пагаварылі пра асаблівасці нацыянальнай кухні Беларусі, пра беларускую кухню сёння, пра дэсерты.Адначасова дзяўчаткі гатавалі стравы беларускай кухні, якія потым усе разам спрабавалі і частавалі нават сваіх аднакласнікаў.