25 мая 2023 года , чацверг. Акцыя “Чытаем па- беларуску” адбылася ў рамках адзінага дня беларускага маўлення. Выстава-партрэт “На крылах натхнення” падрыхтавана да 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Карызны , беларускага дзіцячага пісьменніка.Школьнікі пазнаёміліся з яго зборнікамі, прачыталі вершы з часопіса “Вясёлка”.
Кніжная выстава“Блакітныя вочы Белай Русі” пазнаёміла дзяцей з кнігамі пра рэкі і азёры Беларусі, у якіх паказана прыгажосць роднага краю.
Гульню “Перакладчыкі” правяла Прахарэнка М.А.,настаўнік рускай мовы, сярод вучняў свайго 5 “Г” класа.Пяцікласнікі ў гульнёвай форме спаборнічалі ў перакладзе соў з рускай мовы на беларускую і наадварот, сухалі вершы пра мову на рускай і беларускай мовах, гулялі ў гульні “Бабулін агарод”, “ Прыказкі- сёстры”,”Маё беларускае імя”.
Урок на тэму “Чатырохвугольнікі.Рашэнне задач” прайшоў у 8 “Д” класе. Маркевіч Ю.А., настаўнік матэматыкі, пастаралася зрабіць урок не толькі пазнавальным, але і цікавым.Школьнікі паўтарылі асноўныя палажэнні па тэме, выканалі тэст , рашылі задачы па гатовых чарцяжах,выканалі самастойную работу
Пазакласнае мерапрыемства “Каб любіць свой край, трэба, перш за ўсё, яго ведаць”правяла Казлоўская К.І., настаўнік англійскай мовы.Вучні 8 “Б” класа спаборнічалі ў валоданні роднай мовай, родных мясцін, гісторыі.Яны ўзгадалі знакамітых людзей Беларусі, выхадцаў з Магілёўшчыны, паслухалі выразнае чытанне вершаў пра родны горад, разгадалі крыжаванку па тэме.