Пазнаём родны край


14 мая вучні 9-х класаў у Год міра і стварэння наведалі мясціны, звязаныя з гераічным мінулым беларускага народа: Хатынь, Курган Славы, Музей Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску А таксама сталі ўдзельнікамі рэспубліканскіх святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Дзяржаўнага Сцяга, Дзяржаўнага Герба і Дзяржаўнага Гімна Рэспублікі Беларусь. Менавіта веданне гісторыі сваёй краіны фарміруе патрыятычныя якасці будучых грамадзян РБ.

18.05-20.05 вучні 10-ых і 8 –ых в класаў ездзілі ў г.Брэст.Пабывалі ў Брэсцкай крэпасці, у музеях ” Летапіс”, “Бярэсце”, у музеі чыгуначнай тэхнікі, на абзорнай экскурсіі па горадзе.

21 мая 3 “А” клас быў на экскурсіі ў Гомелі. Дзеці пабывалі ў Музеі Ваеннай Славы. Вельмі спадабалася экспазіцыя ваеннай тэхнікі. Многа станоўных эмоцый выклікала цыркавое прадстаўленне. Завяршылася экскурсія прагулкай у парку Румянцавых-Паскевічаў, наведваннем музея прыроды Грот. Уражанняў мора, дзеці ў захапленні.