1 чэрвеня ў школьнай бібліятэцы ў рамках адзінага дня беларускага маўлення вучні знаёміліся з матэрыяламі выставы “Пад зоркай Еўфрасінні”, прысвечаная Еўфрасінні Полацкай, дзень нараджэння якой святкуецца 5 чэрвеня. Выстава расказвае пра беларускую святую, яе дзейнасць на карысць людзей.
Таксама ў гэты дзень прайшла гульнёва-забаўляльная праграма “Краіна дзяцінства на планеце Зямля”. Яна прысвечана міжнароднаму святу –Дню абароны дзяцей. Наведвальнікі падарожнічалі па краіне дзяцінства, разгадвалі загадкі. Дзяцінства- самы радасны , самы шчаслівы і жаданы час.Яно жыве надзеяй, верыць у цуды.А якія цуды без казкі? Таму школьнікі ўзгадалі казкі свайго дзяцінства, паслухалі казачныя тэлеграмы і адгадалі імёны герояў , якія іх адправілі.Потыя малявалі сваё дзяцінства і тое, што з ім звязана. А пасля слухалі назву песні і спявалі некалькі радкоў з яе.Было весела і цікава.Будзьце шчаслівымі, хлопчыкі і дзяўчынкі, сёння , заўтра і заўжды!