ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" 8 чэрвеня ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў школьнай бібліятэцы прайшла акцыя “Чытаем па- беларуску”

8 чэрвеня ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў школьнай бібліятэцы прайшла акцыя “Чытаем па- беларуску”


8 чэрвеня ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў школьнай бібліятэцы прайшла акцыя “Чытаем па- беларуску”. Кніжная выстава“Зберажом прыроду –уратуемся самі” прымеркавана да сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя, які адзначаецца ў пачатку чэрвеня.Наведвальнікі бібліятэкі пазнаёміліся з матэрыяламі выставы,паслухалі невялікае паведамленне па тэме, пагарталі старонкі зборнікаў пра прыроду роднага краю, узгадалі творы, прысвечаныя гэтай тэме.

Пазнавальная гульня “У свеце дзіцячых пісьменнікаў” таксама была арганізавана ў бібліятэцы для наведвальнікаў школьнага лагера.Яны пагарталі зборнікі беларускіх аўтараў, успомнілі вядомыя ім творы, падзяліліся сваіміўражаннямі пра тыя, якія найбольш падабаюцца.Затым выконвалі заданні і адказвалі на пытанні пра беларускіх пісьменнікаў і іх творы, адгадвалі казку па малюнку, разгадвалі літаратурныя загадкі, рэбус, шукалі на паліцах названыя кнігі і рэкламавалі іх.Гульня паказала, што ведаюць дзеці, дзе ёсць прабелы.Дзеці атрымалі наказ: любіце кнігі, чытайце іх уважліва, не забывайце, што кнігі беларускіх пісьменнікаў ёсць у нашай бібліятэцы і пастаянна з’яўляюцца новыя.