30 чэрвеня ў школьнай бібліятэцы прайшоў конкурс малюнкаў “Куточак малой радзімы”, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.Вучні школы пастараліся па магчымасці намаляваць тое, што сімвалізуе радзіму, родны кут.Хто маляваў бусла- птушку Беларусі, хто луг і кветкі, хто поле, луг і рэчку, хто васількі… У працэсе малявання гаварылі пра гарадскія падзеі напярэдадні свята, багатую праграму святкавання.