Напярэдадні дня нараджэння класіка беларускай літаратуры ў бібліятэцы аформлена выстава –партрэт “Купалы слова як малітва”. 6 ліпеня ў рамках адзінага дня беларускага маўлення наведвальнікі пазнаёміліся з матэрыяламі выставы, паслухалі невялікае паведамленне пра знакамітага майстра слова, адказалі на пытанні віктарыны па творчасці паэта, выразна прачыталі яго вядомыя вершы : “Явар і каліна”, “Спадчына”, ”Мая малітва”, “ Роднае слова”.
