Выстава “Майстар гістарычнай прозы” аформлена да 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Арлова, беларускага празаіка, паэта, гісторыка. Аўтар шматлікіх кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ.Творы яго перакладаліся на шмат якія мовы, у т. л. на англійскую, нямецкую, польскую, шведскую, чэшскую, украінскую, венгерскую, французскую, румынскую, рускую, эстонскую, літоўскую, латышскую, славацкую, грузінскую… Больш чым на 25 моваў перакладзена напісанае ў 1990 годзе эсэ «Незалежнасць — гэта…».Аўтар сцэнарыяў навукова-дакументальных фільмаў «Еўфрасіння Полацкая», «Полацкія лабірынты», «Сімяон Полацкі»…
Наведвальнікі бібліятэкі пазнаёміліся з матэрыяламі выставы, паслухалі пра юбіляра, пагарталі старонкі яго тэкстаў.