2 верасня ў дзень беларускага пісьменства школьная бібліятэка запрасіла чытачоў 5-6 класаў на гульню-конкурс “Да святыняў – з кнігай…”, дзе пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення беларускай пісьменнасці і кнігадрукавання. Для чытачоў бібліятэкары падрыхтавалі кніжную выставу “Вытокі славянскага кнігадрукавання”, прымеркаваную да свята. Школьнікі знаёміліся з матэрыяламі выставы,гарталі старонкі выданняў, прысвечаных гістарычным асобам Беларусі.