ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" 7 верасня ў рамках адзінага дня беларускага маўлення прайшла акцыя “Чытаем па –беларуску”

7 верасня ў рамках адзінага дня беларускага маўлення прайшла акцыя “Чытаем па –беларуску”


7 верасня ў рамках адзінага дня беларускага маўлення прайшла акцыя “Чытаем па –беларуску”. Кніжная выстава”“Ёсць свет дзівосны – свет маленства” прысвечана 85 –гадоваму юбілею з дня нараджэння Анатоля Грачанікава, беларускага паэта, які стварыў многа цікавых твораў для дзяцей.Школьнікі пазнаёміліся з матэрыяламі выставы, паслухалі паведамленне пра юбіляра, пагарталі старонкі зборнікаў і часопісаў з яго творамі.

Інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства і друку, правялі класныя кіраўнікі.Яны пазнаёмілі вучняў з падзеямі сёлетняга святкавання, узгадалі мясціны, дзе раней яно праводзілася.Дзеці, якія пабывалі на свяце некалі, расказалі пра свае ўражанні, пра цікавыя сустрэчы са знакамітымі мастакамі слова.