14 верасня ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў бібліятэцы прайшла акцыя “Чытаем па –беларуску”. Выстава-партрэт “Трагедыя пісьменніцкага лёсу” аформлена да 180 гадоў з дня нараджэння Андрэя Мрыя, беларускага пісьменніка, чыя неардынарная творчая асоба застаецца загадкай для беларускага літаратуразнаўства.Публіцыст, празаік, сатырык, ён пакінуў разнастайную літаратурную спадчыну, якая вярнулася з незаслужанага забыцця, трывала ўвайшла ў школьныя і вузаўскія праграмы.Наведвальнікі бібліятэкі, у першую чаргу вучні старэйшых класаў, паслухалі і прачыталі пра аўтара, узгадалі, што ўжо ведаюць.Таксама пагарталі старонкі зборнікаў, пазнаёміліся з творчай спадчынай юбіляра.