21 верасня 2023 года.Чацверг.Адзіны дзень беларускага маўлення. Акцыя “Чытаем па –беларуску” па традыцыі прайшла ў бібліятэцы. Кніжная выстава “Літаратурная спадчына паэткі” прысвечана 80 гадам з дня нараджэння Ніны Мацяш. Пісала для дзяцей вершы,казкі, п’есы для тэатра лялек, тэлесцэнарыі. Актыўна выступала як крытык і літаратуразнавец. Актыўна займалася мастацкімі перакладамі з французскай, нямецкай, польскай, украінскай моў кніг Ж. Аліўе, Ж. Сіменона, А. Сент-Экзюперы, Л. Кастэка, В. Барны,В. Шымборскай і іншых.Паэзія Ніны Мацяш перакладзена на рускую, англійскую, французскую, польскую, украінскую і іншыя мовы.
Вершы паэтэсы пакладзены на музыку беларускімі кампазітарамі В. Перапёлкіным, М. Марозавым, С. Куксай,Л. Міхайлоўскім, А. Марозавым. У 2004 годзе выйшла аўдыякасета “Бэзавая завіруха”, якая змяшчае вершы ў выкананні Н. Мацяш, песні на яе творы.
Турнір “Знаўцы беларускай мовы” правяла Сцесева В.М., настаўнік 2 “Б” класа.Другакласнікі ўзгадвалі беларускія казкі, тлумачылі словы, знаёміліся з прыказкамі і прымаўкамі,заканчвалі вядомыя ім раней, прагаворвалі скарагаворкі і чыстагаворкі, гулялі ў моўныя гульні, разгадвалі загадкі і рэбусы.