Акцыя “Чытаем па –беларуску” прайшла ў бібліятэцы. Кніжная выстава “Пісьменнік пачынаецца з Радзімы” прысвечана 110- гадоваму юбілею з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага, выдатнага беларускага пісьменніка, які напісаў шмат выдатных твораў як для дарослых, так і для дзяцей.Наведвальнікі пазнаёміліся з матэрыяламі выставы, пагарталі старонкі зборнікаў , прачыталі яго творы ў часопісе “Вясёлка”.
Класнае мерапрыемства “Беларуская мова — сродак зносін” правяла Навумава В.А.,настаўнік 2”В” класа.Другакласнікі ў гульнёвай форме ўзгадвалі вядомае пра мову, знаёміліся з новымі паняццямі, адгадвалі загадкі, закачвалі прыказкі.
Фразеалагічны турнір “Мы ўсё гэта ведаем” арганізавала Сёміна І.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры.Вучні 6 “В” класа прынялі ўдзел у разнастайных конкурсах :”Прадоўжы фразеалагізм”,”Ці ведаеце вы?”,”Фразеалагічная анатомія”,”Фразеалагічны звярынец”,”Гарэлівыя літары ў фразеалагізмах” …Рабяты не толькі праявілі свае веды, але і пазнаёміліся з новымі лексемамі.