ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" 5 кастрычніка ў рамках адзінага дня беларускага маўленняў школьнай бібліятэцы прайшла традыцыйная акцыя “ Чытаем па –беларуску “.

5 кастрычніка ў рамках адзінага дня беларускага маўленняў школьнай бібліятэцы прайшла традыцыйная акцыя “ Чытаем па –беларуску “.


Кніжная выстава “Сонечная чараўніца” прысвечана 110-гадоваму юбілею з дня нараджэння Эдзі Агняцвет.Школьнікі знаёміліся з матэрыяламі выставы, чыталі вершы, узгадвалі тыя, якія ўжо знаёмы ім.

Гульню “Краязнаўчы калейдаскоп” правяла Кірыенка І.У., настаўнік 2 “Г” класа.Дзве каманды вучняў спаборнічалі ў ведах пра прыроду роднага краю, яго гісторыю.Яны адказвалі на пытанні конкурсаў “Люблю мой край”,” З дзён мінулых”, “У спадчыну ад прадзедаў”.Перамагла дружба.Настрой выдатны, бо і веды свае паказалі, і з новым пазнаёміліся.

Вусны часопіс “Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку…”прайшоў пад кіраўніцтвам Бычковай С.М., настаўніка рускай мовы і літаратуры.Вучні 7 “Б”класа ,некалькі міні-груп ( “Рэдактары”, ”Дыктары”,”Эрудыты” і іншыя), зараней рыхтавалі асобныя заданні.Яны папрацавалі на славу і зацікавілі сваімі заданнямі і адказамі іншых.Гучала шмат вершаў, беларускіх песень, працавалі з прыказкамі і прымаўкамі, разгадвалі загадкі, адказвалі на сур’ёзныя пытанні па гісторыі сваёй краіны.Атрымалася цікава і пазнавальна.