12 кастрычніка па традыцыі адзінага дня беларускага маўлення ў бібліятэцы прайшла акцыя “Чытаем па–беларуску”. Гутарка ля выставы “Чароўная краіна лепшых казак” пазнаёміла школьнікаў з лепшымі зборнікамі беларускіх народных і літаратурных казак . Вучні пагарталі старонкі кніг, знайшлі знаёмыя ім казкі, зацікавіліся новымі для іх, адказалі на пытанні па агульнавядомых казках, назвалі свае любімыя творы.
Завочнае падарожжа “Зямля бацькоў- жыцця крыніца” правяла Буціна Ж.М, настаўнік 2 “Д” класа. Другакласснікі падарожнічалі па родным краі, знаёміліся з яго гісторыяй і прыроднымі багаццямі, слухалі вершы і песні пра Радзіму,, спаборнчалі ў ведах у турах “Мовазнаўцы”,”Хвіліна эрудытаў”, ”Грамацей”,”Кемлівыя і знаходлівыя”,”Філасофскі роздум”,”Хто хутчэй”.Галоўная задача мерапрыемства- вучыць любіць свой край, даць магчымасць зразумець, што мы жывём у цудоўнай і непаўторнай, багатай на гістарычныя падзеі краіне, паважаць сваіх продкаў, не забываць сваіх каранёў.
Літаратурная вечарына “Перад табою, мама, я нізка галаву схіляю” прайшла напярэдадні 14 кастрычніка пад кіраўніцтвам Тарасенка В. Ф., настаўніка беларускай мовы і літаратуры. Вучні 11-га класа ўзгадалі гісторыю свята-Дня маці, прачыталі выразна вершы беларускіх аўтараў пра матулю, паслухалі легенду “Сэрца маці”, невялікія аповеды па тэме, песні пра самага дарагога і блізкага чалавека.Вучняў не пакінула раўнадушнымі тэма маці, бо яна – самае лепшае ў жыцці кожнага.Няхай светлы і чысты вобраз маці заўсёды будзе ў нашых сэрцах!