Акцыя “Чытаем па-беларуску”.


Жадаю вам, мілыя дзеці,заўсёдна

Любімаю мовай валодаць свабодна.

І каб  па жыцці  вам ішлося лягчэй,

Вы мову народа вучыце хутчэй.

28  красавіка ў рамках папулярызацыі роднай мовы ў школьнай бібліятэцы прайшла акцыя “Чытаем па- беларуску”. 26 красавіка – дзень памяці Чарнобыльскай трагедыі. Ля выставы “Чарнобыль…памяць…боль…надзея…” бібліятэкары правялі гутарку з наведвальнікамі. Школьнікі адказалі на пытанні, паслухалі паведамленне, разгледзелі матэрыялы выставы. 

 Інтэлектуальная гульня “Родная мова-матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова”  адбылася пад кіраўніцтвам Спічаковай Т.В., настаўніка рускай мовы і літаратуры, сярод вучняў 7 “Д” класа. Сямікласнікі паслухалі песню “Спадчына”,верш “Словы”, выканалі цікавыя заданні:” Слова трапнае і дасціпнае”, ” Папацей, грамацей”, ”Спрыт, знаходлівасць і розум”, “Аматары беларускага фальклору”, ”Пытанне – адказ”, пагулялі ў гульню “Граматычнае лато”.

 Урок- гульня “Вам шчасця, i долi , i хлеба ўволю” прайшоў сярод вучняў 3 ”Г” класа пад кіраўніцтвам Галушко Н.А. У ходзе мерапрыемства школьнікі  чыталі вершы пра хлеб, выконвалі гульнявое заданне ”Смачныя назвы”, работалі ў парах па картках, па пачатку заканчвалі прыказкі і прымаўкі пра хлеб, у віктарыне “Чароўны млын” адгадвалі загадкі. Настаўніца выступала ў ролі вядучага: накіроўвала рэплікамі, пытаннямі, стварала ўмовы для праяўлення ініцыятывы. Дзеці вельмі стараліся, атмасфера была спрыяльная.