ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" Адзіны дзень беларускага маўлення

Адзіны дзень беларускага маўлення


26 мая ў рамках адзінага дня беларускага маўлення прайшлі цікавыя мерапрыемствы для малодшых школьнікаў. Гульню “Лета-лецейка ідзе”правяла  Сідарава І.С., настаўнік 1 “Д” класа. Дзеці  чыталі вершы пра  лета, разгадвалі загадкі, самі складалі  прыказкі  і  прымаўкі, слухалі вершы  пра лета, малявалі  летні дзень, якім  яны сабе яго ўяўляюць.

 

 

Вучні 1 “А” класа на чале з настаўніцай Нікіцінай І.М. удзельнічалі ў  гульні-вiктарыне “Па старонках беларускiх народных казак”. Дзецi адгадвалi назвы казак, перакладалi тэксты  з рускай на беларускую мову, тлумачылi назвы казак. Напрыканцы года яны добра ўжо разумеюць беларускую мову, якую вывучалi з верасня па май, могуць размаўляць па-беларуску. Асаблiва спадабалася гульня “Пакажы i адгадай герояў казак”. Кожнаму хацелася паказаць асаблiвасцi казачных герояў. Вiктарына закончылася, але настрой застаўся добрым, узнёслым.