4 чэрвеня ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў школьнай бібліятэцы прайшла акцыя “Чытаем па-беларуску”. Бібліятэкары падрыхтавалі выставу “Апякунка зямлі беларускай”, прымеркаваную да дня памяці Еўфрасінні Полацкай, знакамітай асветніцы .Матэрыялы выставы расказваюць пра яе жыццё і дзейнасць, заслугі перад сваім народам, святыні, створаныя па яе заказе і за яе сродкі.
Другая кніжная выстава,”Даследчык душы беларускай”, прысвечана 70-годддзю з дня нараджэння знакамітага беларускага драматурга Аляксея Дударава.На выставе прадстаўлены зборнікі з творамі майстра слова.Наведвальнікі бібліятэкі мелі магчымасцьпазнаёміцца з матэрыяламі выставы, пагартаць старонкі кніг, паслухаць невялікі аповед пра юбіляраў.