11 чэрвеня ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў школьнай бібліятэцы прайшла акцыя “Чытаем па-беларуску”.У гэты чацвер школьнікі прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў вершаў беларускіх аўтараў ”Гучы, роднае слова!”.Бібліятэкар Кавалёва Г.У. прапанавала паслухаць песню”Гаворка беларуская” ў выкананні ансамбля “Бяседа”, віктарыну “Ці ведаеце вы?”, у час якой тлумачыліся і працягваліся фразеалагізмы, разгадваліся загадкі.Затым вучні чыталі выразна беларускія вершы, якія ім найбольш падабаюцца.