14 ліпеня ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў бібліятэцы адбылася краязнаўчая вандроўка “Мая прыгожая Беларусь”, у час якой актуалізаваліся веды пра Беларусь, яе славутых людзей, родную мову. Дзеці пазнаёміліся з прэзентацыяй па тэме,разгадалі рэбусы,паслухалі паведамленні пра беларускія рэкі, адгадалі загадкі, выправілі памылкі ў сказах.Затым ўзгадалі падзеі ваенных гадоў, пагаварылі пра ўшанаванне памяці герояў, пра славутых людзей зямлі беларускай, іх справы.
![]() |
![]() |
![]() |